+375 44 5 800 011

пр-т Партизанский, 6А

/

Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

  • Информация о мероприятии
  • Купить билеты
Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава

15 САКАВІКА – ВЯЛІКІ КАНЦЭРТ ПАМЯЦІ МІХАЛА АНЕМПАДЫСТАВА

Музыкі розных пакаленьняў выканаюць песьні на вершы беларускага паэта, які сёлета заўчасна пайшоў у іншы сьвет. У канцэрце возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч, Аляксандар Ракавец з IQ48, гурты MorkvoЦвет і Harotnica.

Вялікі канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава пройдзе ў менскім клюбе «Брюгге» 15 сакавіка. Тыя, хто любіў і шанаваў паэта, адмыслова рыхтуюцца да гэтай падзеі. Упершыню за доўгі час у арыгінальным гучаньні са сцэны будуць зайграныя даўнія гіты гуртоў «Новае Неба» , N.R.M., «Бонда» аўтарства Міхала, адносна сьвежыя песьні на ягоныя вершы ў выкананьні IQ48 і Зьмітра Вайцюшкевіча, а таксама зусім новыя творы ад гуртоў MorkvoЦвет і Harotnica. Да згаданых выканаўцаў далучыцца музычны склад пад кіраўніцтвам Алеся-Францішка Мышкевіча, віялянчэлістка Юлія Глушыцкая, а весьці імпрэзу будзе Аляксандар Памідораў.

Справка: +375445800011