Партизанский проспект, 6а
тел: +375 445 800 011

(Не)расстраляная паэзія

29 октября / Воскресенье
rock
Партал TuzinFM падрыхтаваў новы праект, да якога запрашае далучыцца кожнага, каму неабыякава, якой будзе будучыня краіны. Мы мусім памятаць імёны рэпрэсаваных паэтаў і захаваць іх творы, каб ня зьнікнуць самім.

Канцэртная прэзэнтацыя праекту адбудзецца 29 кастрычніка 2017 году — роўна праз 80 гадоў пасьля той жахлівай ночы, калі ў турме наркамату ўнутраных справаў БССР былі расстраляныя 130 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысьвечаныя беларускім пісьменьнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клюбе «Бруге» адбудзецца канцэртная прэзэнтацыя альбому на іх вершы.

Усяго заплянаваная 12 адкрытых лекцыяў, якія прачытаюць знаўцы беларускай літаратуры – Андрэй Хадановіч, Віктар Жыбуль, Ганна Севярынец, Антон Рудак, Вольф Рубінчык і Аляксей Стрэльнікаў. Плянуецца таксама, што ў лекцыях возьмуць удзел музыкі, якія прэзэнтуюць у акустычным фармаце песьні, напісаныя ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія» .

Лекцыі будуць праходзіць штотыдня ад 1 верасьня да 16 лістапада. Уваход вольны.
Для справки: +375 44 580 00 11
Организатор: Клуб Брюгге

Подпишись