Партизанский проспект, 6а
тел: +375 445 800 011

Зімовы канцэрт гурта Vuraj

20 декабря / Среда
Folk-Rock
20 снежня этна-гурт Vuraj запрашае ўсіх на незвычайны зімовы канцэрт, каб разам адсвяткаваць важную дату ў сваёй музычнай кар’еры.

7 год на сцэне. 7 год пошукаў. 7 год глыбокай асэнсаванай працы з беларускім фальклорам.

Музыкі рыхтуюць цікавую і насычаную праграму, складзеную з песень розных часоў, а таксама новыя творы.

«Фішка» вечара – удзел аўтэнтычнага калектыва з Палесся (в. Дзятлавічы), які выступіць з Vuraj на адной сцэне. У жывым выкананні прагучаць старадаўнія песні ў першапачатковым выглядзе і з вурайскім аздабленнем.

Вас чакае святочная зімовая атмасфера беларускага Палесся і Поўначы, таямніцаў і чараў, музыкі і фальклору.

Канцэрт адбудзецца ў клубе BRUGGE (Партызанскі пр-т, 6А). Пачатак а 19-й.

Квіткі: Першыя 50 квіткоў – 10 руб. (Запіс па квіткі: https://vk.com/topic-156602262_36337180)
Папярэдні продаж – 15 руб (afisha.bycard.by
У дзень канцэрта – 20 руб.

Інфалінія: +37525 9969376.
Для справки: +37525 9969376
Организатор: Клуб Брюгге

Подпишись