+375 44 5 800 011

пр-т Партизанский, 6А

/

Басовішча

  • Информация о мероприятии
  • Купить билеты
Басовішча

11-га мая мінскі клуб «Бруге» ператворыцца ў міні-версію фестывалю «Басовішча». У гэты дзень адбудзецца 5-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулага году і Лявона Вольскага.

Распачне імпрэзу канцэртнае праслухоўванне паўфіналістаў Конкурсу. На сцэну выйдуць рознастылёвыя выканаўцы:
• электронны гурт SnopSnoŭ,
• індзі-фолькавая каманда Helious,
• пост-панкавы праект Nürnberg,
• гітарны дуэт «MorkvoЦвет»,
• поп-гурт D.Jaza,
• электронны праект K3tyvana
• cвежаспечаны дуэт «Eryk i Ja»
• квінтэт «Колір»

ВАЖНА
Сёлета гледачы канцэрту змогуць абраць аднаго з фіналістаў конкурсу! Таму калі хочаш падтрымаць гурт, ты ведаеш, што рабіць ? – квіткі тут: https://goo.gl/zrgYox

Новы матэрыял, які музыкі нядаўна ездзілі запісваць у Кіеў, пакажуць пераможцы «Басовішча-2017» з гурта Teleport.

А кульмінацыяй вечару стане вялікі сэт даўняга сябры «Басовішча» Лявона Вольскага – паўтары гадзіны любімых гітоў у поўным гуку!

Справка: +111111111111